Вынікі конкурсу эсе "Пуцявінамі беларускага пісьменства "
24.05.2022Пакуль большасць школьнікаў лічаць дні да заканчэння навучальнага года, марачы аб доўгачаканым летнім адпачынку, дзевяцікласнікі рыхтуюцца да першага свайго экзамена. А яшчэ - падводзяць вынікі працы за год. Вучаніцы ІХ "Б" класа дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа №31 г.Брэста" Касцюковіч Валерыі ёсць чым ганарыцца. 15 красавіка 2022 г. на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбылося ўрачыстае падвядзенне вынікаў рэспубліканскага конкурсу эсэ “Пуцявінамі беларускага пісьменства”, дзе Валерыя атрымала Дыплом пераможцы з рук галоўнага рэдактара часопіса "Роднае слова".
У Год гістарычнай памяці асаблівая ўвага надаецца грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню вучнёўскай моладзі. З гэтай мэтай дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Марынай Віктараўнай Васько быў арганізаваны конкурс "Беларусь: мінулае і сучаснасць. Сувязь часоў і пакаленняў". Пераможцы конкурсу былі запрошаны ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Ва ўрачыстай атмасферы залы пасяджэнняў Касцюковіч Валерыя была ўзнагароджана Дыпломам І ступені.
Затым маладыя берасцейцы наведалі пастаянна дзеючую экспазіцыю, прысвечаную дзейнасці Палаты прадстаўнікоў, і даведаліся аб этапах развіцця парламентарызму ў суверэннай Беларусі.
Не менш цікавым было наведванне Прэзідэнцкай бібліятэкі, дзе вучні маглі дакрануцца да сапраўдных каштоўных старадрукаў.
Мерапрыемства завяршылася экскурсіяй у Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, дзе вучням напомнілі аб стойкасці і гераізме савецкага народа, высокай цане мірнага жыцця.
На памяць аб гэтай незабыўнай паездцы засталіся фотаздымкі. А яшчэ – упэўненасць у тым, што будучае Беларусі пачынаецца сёння і залежыць ад кожнага з нас.